Раённы этап конкурсу «Міс Беларусь — 2020» пройдзе 5 снежня у Капыльскім раённым цэнтры культуры.
Раённы этап Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь — 2020» пройдзе 5 снежня (18:00) у Капыльскім раённым цэнтры культуры.
Прэтэндэнткі на карону ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў і ростам не ніжэй за 174 см павінны мець грамадзянства Рэспублікі Беларусь і пастаянна пражываць на яе тэрыторыі (незалежна ад месца вучобы, працы), не быць у шлюбе, не мець дзяцей, татуіровак і пірсінгу на целе.
За ўсю гісторыю конкурсу, які праходзіць дванаццаты ўжо раз, мінчанкі заваявалі карону толькі двойчы. Дзяўчаты з рэгіянальных і абласных гарадоў перамагалі дзевяць разоў.