Информационный портал города Копыль

Літаратурна-музычнае свята "Цімкавіцкія вытокі" пройдзе 8 чэрвеня ў Капыльскім раене

Праграма:

14:30 - Ускладанне кветак да помніка воінам-пагранічнікам (вул. 17-га Пагранатрада)
15:00 - Малебен у храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца (вул. Нясвіжская, 7а)
15:00- 16:00 - Тэматычны радыёканцэрт (вул. Слуцкая)
15:30 - Пасадка туй у азнаменаванне 80-годдзя вызвалення Беларусі.

ГАЛОЎНАЯ СЦЭНА (вул.Слуцкая)
16:00-16:30 - Урачыстае адкрыццё літаратурна-музычнага свята "Цімкавіцкія вытокі", узнагароджанне пераможцаў конкурса "Родныя мае мясціны"
16:30- 17:00 - Музычна-паэтычная праграма
"Цімкавіцкія вытокі" (выступленні творчых калектываў мастацкай самадзейнасці, выступленні беларускіх пісьменнікаў)
17:00- 18:30 - Канцэртная праграма народнага вакальнага ансамбля Старобінскага гарпасялковага дома культуры "Вясёлы балаган"
18:30- 20:00 - Канцэртная праграма Заслужанага калектыва Рэспублікi Беларусь вакальнай групы "Чысты голас"
20:00 - 21:00 - Фэстываль фарбаў "Холі"
21:00- 24:00 - Маладзёжная дыскатэка "Лета ў стылі дыска"

МУЗЕЙНАЯ ПЛЯЦОЎКА
(Літаратурны музей К. Чорнага, вул. Слуцкая, 60)
16:00- 20:00 - майстар-класы "Сакрэты каліграфії", "Традыцыйная беларуская лялька", "Сувенірны магніт" , "Кніжная закладка"
16:00- 20:00 - бяспройгрышная разыгранка "З рога ўсяго многа!"
16:30, 18:30 - экскурсії па экспазіцыі музея з чаяваннем "Каля самавара Кузьмы Чорнага"
16:30- 17:30- краязнаўчая гульня "Азбука гарадоў" (10+)
18:00-19:00 - пазнавальная гульня "Нізка беларускіх казак" (6+)
17:00 -18:00 - "Літаратурная гасцёўня" (сустрэча з вядомымi пісьменнікамі, выступы-чытанні маладых аўтараў).

А таксама:
з 16:00 па вул. Слуцкай будуць працаваць:
тэматычная пляцоўкі ўстаноў адукацыі і грамадскіх аб'яднанняў, літаратурныя выставы і фотазоны, выставы дзіцячых малюнкаў, выставы-продажы майстроў народнай творчасці,
майстар-класы;
тэматычныя інтэрактыўныя лакацыі для дзяцей і дарослых, роставыя лялькі.

З 15:30 будуць працаваць кропкі грамадскага харчавання і сувенірнай прадукцыі, выставы сельскагаспадарчых арганізацый Капыльскага раёна з дэгустацыяй страў беларускай кухні. 

Хэдлайнер фестывалю: вакальная група "Чысты голас".